Описание
Анархисты Беларуси. Классовая борьба. Новости сопротивления.
Манiфэст калектыва "Прамень"/Манифест коллектива "Прамень" (рус. "Луч")
Прамень — гэта калектыў і інфармацыйны рэсурс сацыял-рэвалюцыйнага анархісцкага кірунку.
На здарэнні, што адбываюцца ў свеце мы глядзім не праз прызму пошуку танных сенсацый, а з пункту гледжання класавай барацьбы. Разглядаючы сацыяльныя, эканамічныя і палітычныя канфлікты мы заўсёды выступаем на баку прыгнечаных супраць прыгнятацеляў, за пабудову анархісцкага грамадства. Нам непрымальныя ніякія формы дыскрымінацыі, мы выступаем супраць дзяржавы, капітала і любых іншых формаў эксплуатацыі чалавека чалавекам.
Нашая мэта — перш за ўсё данесці да грамадства праўду аб падзеях у Беларусі і паспрыяць барацьбе грамадства і асобы за свае правы, за суцэльнае вызваленне.
Дзяржава і яе інстытуты робяць усё, каб нашае мысленне было вузкаскіраваным і аднабокім. У школе нам выкладаюць заідэалагізіраваыныя псеўдаведы, пакідаючы без увагі важнейшыя падзеі чалавечай гісторыі, дзяржаўныя СМІ у навінах дэманструюць кансерватызм і абмежаванасць, а часам адкрыта хлусяць, замоўчваюць адны здарэнні, перабольшваюць другія і перакручваюць сэнс трэціх.
Мэта падобнага «выхавання», якое праследуе нас цягам усяго жыцця ў дзяржаве: падавіць крытычнае мысленне і сфарміраваць паслухмянага, пакорнага і пасіўнага грамадзяніна. Грамадзяніна, які не пярэчыць і не пратэстуе.
Аднак і апазіцыйныя СМІ ў Беларусі часта не грэбуюць цэнзурай, адстойваючы вузкапартыйныя ці фінансавыя інтарэсы сваіх спонсараў і кіраўнікоў, і тым самым прыпадабняюцца дзяржаўнай прапагандзе беларускага тэлебачання і друку.
Мы, у сваю чаргу, намагаемся паказаць вам тое, аб чым не распавядуць ані тэлеканал «Беларусь 1» ані апазіцыйныя СМІ. Мы — голас неабыякавай моладзі, анархісцкага падполля, якое змагаецца не дзеля прыходу да ўлады, а дзеля свабоды для ўсіх, дзеля вызвалення краіны і людзей ад усіх відаў прыгнёту і эксплуатацыі.
У той жа час мы не замыкаемся ў нацыянальных рамках і будзем інфармаваць сваіх чытачоў аб значных падзеях не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце, бо беларускія анархісты — гэта частка сусветнага анархісцкага руху, і нашая барацьба ідзе нага ў нагу з барацьбой соцень тысяч людзей па ўсяму свету, якія паўсталі супраць тыраніі Ўлады і Капітала.
Няхай вам ззяе Прамень свабоды!<Таксама наш праект адкрыты для супрацоўніцтва са ўсімі, хто падзяляе нашыя ідэі і хоча дапамагчы. Заклікаем мастакоў, аўтараў артыкулаў, карэспандэнтаў далучацца!>Емеiл для сувязi - pramen@riseup.net